2013-08-28 15:41:48

Лазана: сустрэча ветэранаў Швейцарскай гвардыі


RealAudioMP3 Ветэраны Швейцарскай гвардыі збяруцца на традыцыйную сустрэчу былых салдат гэтай самай маленькай арміі ў свеце. 31 жніўня, у швейцарскай Лазане, былыя гвардзейцы прымуць удзел у парадзе, падчас якога пройдуць па вуліцах горада, а 1 верасня збяруцца на супольную Эўхарыстыю, якую будзе цэлебраваць біскуп Лазаны, Жэневы і Фрыбурга Чарльз Марэро. Сустрэчы ветэранаў Швейцарскай гвардыі праводзяцца кожныя два гады. Традыцыйным месцам сустрэчы для іх з’яўляецца горад Лазана. Паводле арганізатараў такія мерапрыемствы нагадваюць пра важнае значэнне службы ў Папскай арміі, а таксама даюць цудоўную магчымасць для братэрскай сустрэчы паміж былымі “сябрам па зброі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.