2013-08-28 14:29:21

Кардынал Уэлле: да візіту ў Рыа Папа не любіў падарожнічаць


RealAudioMP3 Падарожжа ў Рыа-дэ-Жанейра змяніла папу Францішка. Ён больш пераканаўся ў важнасці сваёй місіі і набраўся досведу карыснага для наступных Апостальскіх падарожжаў. Такога меркавання прытрымліваецца адзін з найбліжэйшых супрацоўнікаў Святога Айца, прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў, канадскі кардынал Марк Уэлле. У інтэрв’ю французскаму выданню “Хрысціянская сям’я” пурпурат адзначыў, што Папа не вельмі любіць падарожнічаць і мае характар “дамаседа”. Будучы арцыбіскупам Буэнас-Айрэса ён неахохвотна пакідаў тэрыторыю сваёй дыяцэзіі, а самаго сябе цалкам прысвячаў працы “на месцы”. Але, паводле кардынала Уэлле, пасля візіту ў Рыа-дэ-Жанейра ў Святога Айца з’явілася гарачае жаданне здзейніць новыя падарожжы. Кардынал Уэлле адзначыў, што яшчэ перад адлётам у Бразілію Папа глядзеў на ідэю удзелу ў Сусветных днях моладзі з пэўнай асцярогай і бояззю, але затым з энтузіязмам уключыўся ў іх.

Сярод іншых аргументаў у інтэрв’ю часопісу французскіх хрысціянскіх сем’яў, пурпурат адзначыў, што будучыняй Касцёла з’яўляюцца сем’і, якія трываюць у веры, перадаюць жыццё і самі катэхізуюць сваіх дзяцей. “На школу нельга разлічваць”, - прызнаў кардынал Уэлле і дадаў, што касцёльныя суполкі часта ўзнікаюць менавіта вакол такіх сем’яў.








All the contents on this site are copyrighted ©.