Капітул ордэна аўгустыніянаў: адказаць на выклікі сучаснасці
28 жніўня папа Францішак
прыбудзе ў рымскую базыліку св. Аўгустына, каб узначаліць Эўхарыстыю з нагоды пачатку
Генеральнага капітула ордэна аўгустыніянаў. Аб важнасці гэтай падзеі ў інтэрв’ю Ватыканскаму
радыё расказаў генеральны вікарый ордэна а. Міхаэль дэ Грыгорыа. Паводле законніка,
у капітуле прымуць удзел каля 90 прадстаўнікоў ордэна аўгустыніянаў з розных краін
свету. Падчас яго будуць абмяркоўвацца ўнутраныя пытанні манаскай супольнасці, а таксама
прымацца важныя рашэнні аб яебудучыні. Сярод заданняў капітула: ўмацаванне харызмата
ордэна, прыняцце праграмы дзейнасці на бліжэйшыя гады і абранне новага генеральнага
настаяцеля супольнасці і яго рады.
Паводле а. Дэ Грыгорыя, удзельнікі капітула
ўжо маюць падрыхтоўчы дакумент у якім акрэслены тэмы для дыскусій і пэўныя прапановы.
У дакуменце асаблівая ўвага нададзена праблеме пошуку большага адзінства ў супольнасці.
Таксама
законнік расказаў, што ордэн аўгустыніянаў з’яўляецца старажытным – ён быў заснаваны
ў 1244 г. – і таму сёння, адзін з выклікаў, які перад ім стаць, заключаецца ў спробе
адаптацыі структур супольнасці да патрэбаў сучаснай эпохі.