2013-08-27 14:14:43

Бразілія: праблемы Амазоніі ў цэнтры ўвагі біскупаў


RealAudioMP3 Адказваючы на заклік папы Францішка клапаціцца пра прыроду і карэннае насельніцтва рэгіёна Амазонія ў Бразіліі, епіскапат гэтай краіны пачаў планаваць стратэгію сваёй дзейнасці на бліжэйшыя гады. 28-31 кастрычнікаў у сталіцы штату Амазонас горадзе Манаўс, пройдзе канферэнцыя прысвечаная праблеме аховы прыроднай разнастайнасці рэгіёна. На ёй збяруцца біскупы, катэхеты, свецкія вернікі, прадстаўнікі розных касцёльных арганізацый з усёй Амазоніі. Яны супольна абмяркуюць план дзеянняў на наступны 2014 г. Форум узначаліць блізкі сябар Пантыфіка, арцыбіскуп Сан-Паўлу на пенсіі, кардынал Клаўдзіў Хумэс.

Амазонія ўяўляе сабой вялікі душпастырскі выклік і папа Францішак высока ацаніў намаганні Каталіцкага Касцёла ў Бразіліі ў сферы захавання прыроднай разнастайнасці рэгіёна і абароны карэннага насельніцтва. Але адначасова, на заканчэнне свайго візіта ў Рыа-дэ-Жанэйра 28 ліпеня, Пантыфік заклік біскупаў не спыняцца. Ён нагадаў, што рэгіён патрабуе кваліфікаваных настаўнікаў, выхавацеляў і выкладчыкаў тэалогіі, каб замацаваць вынікі, ужо дасягнутыя ў галіне адукацыі мясцовага духавенства”.

Таксама Бэнэдыкт XVI падчас V Генеральнай канферэнцыі краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, якая адбылася ў Апарэсідзе ў 2007 г.адзначыў, што адной з важных задач Каталіцкага Касцёла ў Бразіліі з’яўляецца ахова Амазоніі і яе карэннага насельніцтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.