2013-08-26 14:46:08

Сябра Папы: Францішак адчувае, што знаходзіцца на сваім месцы


RealAudioMP3 Папа памаладзеў, ён поўны энергіі і сіл. Такое ўражанне Пантыфік зрабіў на свайго старога сябра, аргентынскага святара кс. Жазэ Марыя дэ Паўла. 24 жніўня ён быў прыняту Святым Айцом на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Кс. дэ Паўла вядомы ў Аргентыне, а таксама ў іншых краінах, сваёй працай у трушчобах бедных раёнаў Буэнас-Айрэса і барацьбой з уплывам наркамафіі на моладзь. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё святар падзяліўся, што сустрэча з Пантыфікам была для яго хвалюючай, у першую чаргу таму, што яшчэ не даводзілася размаўляць з Хорхэ Берголіа пасля яго абрання на Пасад св. Пятра. Паводле кс. дэ Паўла, Святы Айцец не мае настальгіі па Буэнас-Айрэсу і добра ўсведамляе, што яго месца ў Рыме – на службе усім людзям. “Ён гэтага свядомы, але канешне не забывае пра свае карані”, - сказаў кс. дэ Паўла і дадаў, што Папа быў шчаслівы паразмаўляць пра Аргентыну. Святар адзначыў, што Францішак не змяніўся. “Ён працягвае быць тым самым чалавекам, не князем Касцёла, але яго слугой. Гэта тое, што заўсёды натхняла”, - сказаў кс. дэ Паўла.








All the contents on this site are copyrighted ©.