2013-08-25 13:51:26

Францішак наведае цэнтр дапамогі бежанцам у Рыме


RealAudioMP3 10 верасня папа Францішак наведае езуіцкі цэнтр дапамогі бежанцам і мігрантам у Рыме “Astalli”. У ім тыя, хто вымушаны пакінуць родную краіну могуць атрымаць штодзённы пасілак, медыцынскую дапамогу і базавыя веды італьянскай мовы. Святы Айцец здзейсніць свой візіт у прыватнай форме. Аб рашэнні асабіста прывітаць супрацоўніцаў цэнтра і бежанцаў, якія атрымліваюць у ім дапамогу, Папа паведаміў дырэктару гэтай установы, кс. Джаванні Ла Мана, яшчэ 6 красавіка. Святар распавёў, што запрасіў Пантыфіка, а потым атрымаў ад яго званок на мабільны тэлефон. Падчас размовы Святы Айцец паабяцаў абавязкова наведаць установу. Цяпер стала вядома дакладная дата гэтага візіту.

За час пантыфікату Францішка – гэта будзе яго другая сустрэчы з бежанцамі і мігрантамі. 8 ліпеня Святы Айцец наведаў востраў Ламбедуза, які знаходзіцца недалёка ад берагоў Сіцыліі і з’яўляецца адным з асноўных месцаў прыбыцця мігрантаў у Еўропу з афрыканскіх краін.








All the contents on this site are copyrighted ©.