2013-08-25 13:09:48

Кусташ Святой Зямлі: існуе супрацоўніцтва паміж хрысціянамі і мусульманамі


RealAudioMP3 Паводле кусташа Святой Зямлі а. Пьерабацісты Піцабалы, на Блізкім Усходзе адбываецца вайна за ўладу паміж рознымі фракцыямі і замежнымі краінамі, якія хочуць мець большы кантроль за транспартнымі шляхамі і ўладай самой па сабе. На думку святара, не іслам, не хрысціянаства не паглыбляюць гэтых канфліктаў. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё францішканін падзяліўся, што жыхары рэгіёна напужаны, а з іншага боку не хаваюць сваёй злосці ў сувязі з вайной, ад якой усе стаміліся. “Людзі не жадаюць гэтай вайны, яны проста хочуць спакойна жыць на сваёй зямлі, у свабодзе; але ім даводзіцца бачыць гэтыя гульні моцных, якія ствараюць вельмі цяжкія сітуацыі”, - сказаў ён. Святар адзначыў, што на Блізкім Усходзе шмат бежанцаў – у Ліване, Іарданіі і ў самой Сірыі. Паводле а. Піцабалы тут ужо сабраліся каля 2 млн. бежанцаў, што стварае небяспечную сацыяльную сітуацыю.

Кусташ Святой Замлі расказаў, што нягледзячы на вайну жыццё працягваецца. Каментуючы адносіны паміж мусульманамі і хрысціянскай меншасцю, ён адзначыў: “Мы бачылі разбураныя храмы нават у Егіпце, не толькі ў Сірыі; аб’ектыўна сітуацыі праблематычныя і складаныя, але на іх нельга спыняцца. Нашмат больш прыкладаў супрацоўніцтва і дапамогі”. “Гістарычная, традыцыйнае сумеснае пражыванне паміж дзвюма супольнасцямі, павінна працягвацца і дамінаваць”, - сказаў ён.








All the contents on this site are copyrighted ©.