24 жніўня папа Францішак
прызначыў кардынала Жана-Луі Тарана, старшыню Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу,
сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя заснавання французскай
Лільскай архідыяцэзіі. Святкаванні пройдуць 26-27 кастрычніка 2013 г. Лільская архідыяцэзія
знаходзіцца на поўначы Францыі, каля мяжы з Бельгіяй. Яе цэтрам з’яўляецца горад Ліль.
Дыяцэзію заснаваў ў 1913 г. св. Пій Х булай “Consistoriali decreti”, вылучыўшы яе
з архідыяцэзіі Камбрэ. 30 сакавіка 2008 Бэнэдыкт XVI сваёй булай “In Gallia” узвысіў
яе да рангу архідыяцэзіі. На сённяшні дзень на яе тэрыторыі, з 1,6 млн. жыхароў прыжывае
каля 1 млн. ахрышчаных.