Пакістанскі палітык: неадукаванасць уплывае на распаўсюджванне тэрарызма
Павінна існаваць міжнародная
стратэгія для абароны рэлігійнай свабоды, адзначыў дарадчык прэм’ер-міністра Пакістана
па справах рэлігійных меншасцяў Пол Бхаці. Палітык з’яўляецца братам забітага ў 2011
г. ісламістамі вядучага хрысціянскага палітычнага дзеяча ў Пакістане Шахбаза Бхаці.
У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё ён адзначыў, што на міжнародным узроўні павінна існаваць
свядомасць, што не толькі хрысціяне, але ўсе рэлігійныя меншасці, якія пакутуюць у
розных краінах, павінны быць падтрыманыя. “Неабходна міжнародная стратэгія, якая бы
грунтавалася на міжрэлігійным дыялогу з мэтай абароны рэлігійных меншасцяў, каб тыя
не сталі аб’ектам насілля, як задараецца з хрысціянамі, інду і іншымі меншасцямі ў
Пакістане”, - сказаў ён.
Гаворачы пра фактары, якія спрыяюць распаўсюджванню
тэрарызма Пол Бхаці назваў высокі ўзровень неадукаванасці насельніцтва. Ён падкрэсліў,
што ў такіх краінах як Пакістан і Афганістан, гэты ўзровень дасягае 50%. Яшчэ адным
негатыўным фактара з’яўляецца беднасць. “Гэтыя элементы уплываюць на распаўсюджванне
тэрарызма ў Афганістане, і пэўным чынам, гэта сітуацыя адлюстроўваецца на рэлігійных
меншасцях ў Пакістане і іншых краінах”, - сказаў ён.