Францішак: Пане навучы нас выходзіць на вуліцы і паказваць Тваю любоў
“Пане навучы нас выходзіць
па-за сябе. Навучы нас выходзіць на вуліцы і паказваць Тваю любоў”, – з такімі словамі
папа Францішак звярнуўся да вернікаў праз свой акаўнт у “Твітэры” 23 жніўня. Тэма
выйсця па-за ўласныя рамкі вельмі блізкая Святому Айцу і ён часта звяртаецца да яе
ў сваіх прамовах і гаміліях. Не была выключэннем і першай агульнай аўдыенцыя папы
Францішка, якая адбылася 27 сакавіка 2013 г.. “Уваход у логіку Евангелля, наследаванне,
суправаджэнне Хрыста, прабыванне з Ім, патрабуе “выйсця” з нашага асяроддзя, са стомленага
і прывычнага перажывання веры, спакусаў закрытасці ва ўласных схемах, што прыводзяць
да закрыцця гарызонту творчай дзейнасці Бога. Таксама і мы, калі хочам наследаваць
Яго і заставацца з Ім, не павінны задавальняцца прабываннем за агароджай разам з 99
авечкамі, але “выйсці”, шукаць разам з Ім згубленую авечку, самую далёкую”, - казаў
тады Папа.
Паводле Святога Айца, “выйсце” ў накірунку самых патрабуючых вядзе
да сапраўднай свабоды.
“Калі мы не выходзім за ўласныя рамкі да найбольш патрабуючых
братоў: да хворых, бедных, да тых, каго эксплуатуюць, калі мы не здольныя выйсці да
іх ранаў, ніколі не навучымся свабодзе, якая вядзе да зыходу з саміх сябе ў накірунку
ранаў Езуса. Існуюць два спосабы зыходу з саміх сябе: адзін – да ранаў Езуса, іншы
– да ранаў нашых братоў і сясцёр”, - адзначыў Папа.
Францішак заклікае адкрыць
дзверы нашых касцёлаў і ісці на сустрэчу з іншымі, несці ім святло і радасць нашай
веры.