2013-08-23 11:27:39

Кардынал Рылка: СДМ – гэта інвестыцыя ў будычыню і надзею краіны


RealAudioMP3 “Сусветныя дні моладзі – гэта найлепшая інвестыцыя не толькі для Касцёла, але і для краіны. Дзяржава будуецца не толькі інвестуючы ў дарогі, гаспадарку, але і інвестуючы ў моладзь”, – сказаў кардынал Станіслаў Рылка, старшыня Папскай рады па справах свецкіх. Ён дадаў, што інвестыцыя ў Сусветныя дні моладзі, гэта ўклад у будучыню і надзею, без якой ніякі народ не можа вытрываць. Пурпурат наведаў чэнстахоўскі марыйны санктуарый, дзе падзякаваў Панне Марыі за моладзевы форум, што прайшоў 22-28 ліпеня ў Рыа-дэ-Жанейра і даверыў ёй падрыхтоўку будучай сустрэчы ў Польшчы. “Сусветныя дні моладзі ў Кракаве ў 2016 г. будуць сустрэчай з ужо святым Янам Паўлам ІІ”, – нагадаў кардынал Рылка, які быў задзейнічаны ў прыгатаванні гэтага форума ад самага яго заснавання благаслаўлёным Папам. Ён назваў ідэю аб заснаванні Сусветных дзён моладзі “прароцкім рашэннем” Пантыфіка. “Гэтым духам Касцёл жыве да сённяшняга дня, бачна, як Касцёл яго патрабуе, як шмат з яго чэрпае”, – сказаў ён.

Пурпурат адзначыў, што сустрэча моладзі з усяго свету – гэта “вялікі дар, вялікае свята Касцёла, асабліва маладога”. Ён нагадаў словы папы Францішка, аб тым, што верай трэба жыць у духу маладосці, таму што “хто праз жыццё ідзе з Хрыстом – не старэе ніколі”.

Аналізуючы форум які прайшоў у Рыа-дэ-Жанейра кардынал Рылка адзначыў, што еўрапейскім хрысціянам варта павучыцца ад іх лацінаамерыканскіх братоў радасці веры, пра якую сведчылі вернікі ў Бразіліі.








All the contents on this site are copyrighted ©.