2013-08-23 12:21:37

Кардынал Раі: хрысціяне плацяць крывёй за войны ў арабскім свеце


RealAudioMP3 “У Іраку з 1,5 млн. хрысціян мы згубілі 1 млн., пры поўным маўчанні міжнароднай супольнасці”, – адзначыў кардынал Бутрас Раі, мараніцкі Патрыярх Антыёхіі. Каментуючы апошнія падзеі на Блізкім Усходзе, пурпурат выказаў меркаванне, што ў свеце існуе план разбурэння арабскага свету. “Нажаль, гэта палітыка паходзіць з-за мяжы”, – сказаў ён і дадаў, што часта расплачвацца сваёй крывёй за яе здзейсненне вымушаны хрысціяне, якія пражываюць у блізкаусходніх краінах. Гаворачы пра разбурэнне хрысціянскіх святынь у Егіпце, кардынал Раі адзначыў, што падобныя дзеі адбываюцца часта ў сітуацыях хаосу: так адбывалася ў Сірыі, Іраку і зараз у Егіпце.

“Ва усім арабскім свеце, хрысціяне стаяць на баку дзяржаўных структур, паважаюць краіну ў якой жывуць, улады і Канстытуцыю”, – сказаў ён і дадаў, што “Браты мусульмане” у Егіпце, атрымаўшы вялікую фінансавую падтрымку з Захаду, калі прыйшлі да ўлады не імкнуліся праводзіць палітычныя рэформы, якіх патрабаваў егіпецкі народ, але спрабавалі ўстанавіць законы шарыяту. “Канешне, хрысціяне былі супраць гэтага: хрысціяне хочуць бачыць Егіпет рэфармаваным, дэмакратычным, Егіпет у якім будуць паважацца правы чалавека”, - адзначыў пурпурат.








All the contents on this site are copyrighted ©.