2013-08-22 09:54:04

Навуковец: Папа нагадвае мне Напалеона


RealAudioMP3 “Францішак – вялікі стратэг”, – лічыць Франсіска Меле, дацэнт кафедры псіхалогіі універсітэтскага каледжа “Дэль Сальватор” у Буэнас-Айрэсе, у якім некалі выкладаў кардынал Хорхе Марыа Берголіа. У інтэрв’ю італьянскай “La Repubblica” навуковец падзяліўся, што Святы Айцец нагадвае яму Напалеона. “Як імператар знаходзіўся побач са сваімі салдатамі, гэты Папа таксама любіць змяшацца са сваім народам і святарамі, каб умацоўваць іх і падштурхоўваць да выканання душпастырскай місіі. Акрамя таго, Папа думае і дзейнічае вельмі хутка. Не ведаем, якіх сюрпрызаў чакаць ад яго заўтра”, - сказаў ён. Франсіска Меле лічыць, што папа Францішак з’яўляецца прадстаўніком “тэалогіі народа” натхнёнай, між іншым, сацыяльным навучаннем Касцёла і дакументамі епіскапата краін Лацінскай Амерыкі і якую характарызуе асаблівая ўвага да бедных. “Папа прытрымліваецца ідэі, што навучанне Касцёла вучыць у ва што трэба верыць, але народ вучыць, як трэба верыць”, – адзначыў навуковец.








All the contents on this site are copyrighted ©.