2013-08-22 10:59:33

Кардынал Бэртэла: рэформа Рымскай курыі на карысць мясцовых Касцёлаў


RealAudioMP3 Рэфармаваная Рымская курыя будзе знаходзіцца на большай службе лакальным Касцёлам. Пра гэта расказаў, кардынал Джузэпэ Бэртэла, кіраўнік Губернатарата Дзяржавы Ватыкан у інтэрв’ю каталіцкаму выданню “La Croix du Benin”, падчас свайго візіта ў Рэспубліку Бенін. Пурпурат з’яўляецца адным з васьмі членаў кардынальскай дарадчай групы створанай пры Пантыфіку 13 красавіка. Адной з мэтаў гэтай структуры з’яўляецца дапамога Святому Айцу ў падрыхтоўцы праекту змен у Апостальскай канстытуцыі “Pastor Bonus”, якая рэгулюе працу Рымскай курыі. Кардынал Бэртэла расказаў, што ў дадзены момант члены дарадчай групы намагаюцца сабраць усе прапановы, якія прыходзць з розных мясцовых Касцёлаў і біскупскіх канферэнцый, адносна рэфармавання Рымскай курыі. “Мы павінны зразумець, што думае таксама і Рымская курыі па дадзеным пытанні. Неабходна таксама выслухаць Святога Айца, каб ведаць аб яго пажаданнях”, - сказаў ён.

Паводле пурпурата, неабходна зразумець, якога кшталту рэформа павінна адбыцца, каб Рымская курыя знаходзілася на большым служэнні біскупскім канферэнцыям і мясцовым Касцёлам. “Мы павінны надаць вялікае значэнне духу служэння”, - сказаў кардынал Бэртэла.








All the contents on this site are copyrighted ©.