2013-08-22 13:51:07

Егіпет: канфлікту паміж хрысціянамі і мусульманамі няма


RealAudioMP3 “Тое, што адбываецца ў Егіпце, гэта не рэлігійны канфлікт. І нават не канфлікт палітычны. Гэта не акт пераследу хрысціян. Ёсць толькі вайна супраць тэрарызму, супраць некаторых груп, якія жадаюць падзяліць краіну”, – такое меркаванне ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё выказаў сакратар копцка-каталіцкага Патрыярхату, айцец Хані Бакум. Святар адзначыў, што насельніцтва не падтрымлівае планаў ісламістаў, і прадэманстравала гэта падчас дэманстрацыі ў Каіры 30 чэрвеня. Вайскоўцы, на яго думку, падтрымліваюць пазіцыю егіпецкага народа.

“Шмат людзей памірае штодзённа, таму што машыны хуткай дапамогі не могуць прыбыць своечасова, праца спынілася, жыццё краіны заблакавана. Каб краіна развалілася цалкам існуюць пэўныя шляхі, напрыклад пра стварэнне унутранага канфлікту – у дадзеным выпадку паміж хрысціянамі і мусульманамі, падпальваючы касцёлы і каталіцкія школы і спадзяючыся на помсту з боку хрысціян ці на знешняе умяшальніцтва з мэтай абароны коптаў”, – расказаў святар. Ён адзначыў, што егіпцяне не жадаюць патрапіць у такую пастку. “Нашы праблемы не з мусульманамі, але з-за тэрарырыстаў”, – сказаў ён і дадаў, што сілы аховы парадку ў краіне дзейнічаюць з максімальнай разважлівасцю.

Каб паспрыяць выхаду з канфлікту, айцец Бакум заклікаў да малітвы і сапраўднага, шчырага дыялога. “Я кожны дзень шмат езджу, каб паглядзець і зразумець, якія патрэбу існуюць. Наша задача, як святароў у дадзены момант, знаходзіцца не ва ўстановах, але сярод народу. Мы адно цела. Патрыярхат намагаецца зрабіць падлікі насененай шкоды, якая па-сапраўднаму вялікая. Але мы застаемся аптымістамі, маем надзею, што Пан дазволіць выйсці, нават у такой драматычнай сітуацыі, дабру для тых, хто Яго любіць”, - сказаў прадстаўнік копцкай Царквы.








All the contents on this site are copyrighted ©.