2013-08-22 12:23:30

Бэнэдыкт XVI сустрэнецца са сваімі былымі вучнямі


RealAudioMP3 Нягледзячы на тое, што Бэнэдыкт ХVI не прыме непасрэднага ўдзелу ў сёлетняй сустрэчы “Кола вучняў Ратцынгера”, ён сустрэнецца з яго ўдзельнікамі. 1 верасня Папа на пенсіі ўзначаліць Эўхарыстыю для сваіх былых студэнтаў, якія збяруцца 29 жніўня – 2 верасня ў Кастэль-Гандольфа. Пра гэта расказаў кіраўнік “Кола” кс. Штэфан Горн у інтэрв’ю аўстрыйскаму каталіцкаму агенцтву “Kathpress”. Ён адзначыў таксама, што ў сёлетняй сустрэчы прымуць удзел арцыбіскуп Венскі кардынал Крыстаф Шонборн і старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох.

Бэнэдыкт ХVI асабіста прыняў рашэнне, што тэмай сёлетняй сустрэчы будзе “пытанне Бога на фоне секулярызацыі” ў святле філасофскай і тэалагічнай творчасці Рэмі Брага, франнузскага тэарэтыка, узнагароджанага ў мінулым годзе “Прэміяй Ратцынгера”.

Члены “Кола вучняў Ратцынгера” сустракаюцца рэгулярна з 1978 г. У яго ўваходзяць асобы, якія пад кіраўніцтвам Папы на пенсіі пісалі доктарскія дысертацыі або былі яго памочнікамі. Перш, чым кардынал Ёзэф Ратынгер стаў прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння, тэолагі сустракаліся раз у месяц. Затым, калі быў абраны на Пасад св. Пятра семінары праводзяцца раз у год. Падчас сустрэч навукоўцы абмяркоўваюць розныя пытанні. Апошняя з іх была прысвечана ІІ Ватыканскаму Сабору і новай евангелізацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.