2013-08-22 11:34:43

Асізі: Папа спрыяе павялічэнню ўвагі да францішканскай духоўнасці


RealAudioMP3 Папа Францішак спрыяе павялічэнню ўвагі да францішканскай духоўнасці. Кіраўнік Залы Друку Святога кляштару ў Асізі, айцец Энца Фартуната падзяліўся, што з моманту абрання кардынала Берголіа на Пасаду св. Пятра і абрання апошнім імя Францішак, значна павялічылася колькасць пілігрымаў, якія прыбываюць у Асізі і тых, якія далучаюцца да вэб-трансляцыі з капліцы, у якой захоўваюцца парэшткі святога бедняка. У інтэрв’ю італьянскай “La Stampa”, ён расказаў, што колькасць наведвальнікаў радзімы св. Францішка павялівычылася на 6% з моманту абрання новага Папы і на 10% у турыстычны сезон. Акрамя таго, за месяцы красавік, май і чэрвень, да вэб-трансляцыі з капліцы асізкай базылікі далучылася каля 18 млн. чалавек з 123 краін свету, у той час як за папярэднія тры месяцы толькі адзін мільён карыстальнікаў інтэрнтэта. Большасць людзей, які пажадалі правесці час перад магілай св. Францішка з дапамогай кампьютера, паходзілі з Італіі, ЗША і Германіі.

Кусташ францішканскага кляштару ў Асізі, а. Маўра Гамбэцці лічыць, што “папа Францішак прынёс новае паветра”. “Гэта бачна, асабліва па людзям, якія прыбываюць да нас, па іх жаданні шукаць кантакту з Богам, з духоўнасцю”, - сказаў ён. На думку законніка, гэта можна патлумачыць трыма прычынамі: абраннем кардынала Берголіа, які з’яўляецца “уцелаўленнем францішканскай духоўнасці”, крызісам – які змяніў патрэбы людзей і імкненнем шукаць адказы, адрозныя ад прапанаваных капіталізмам і зпустошыўшых сэрцы людзей.








All the contents on this site are copyrighted ©.