2013-08-21 16:07:32

“L’Osservatore Romano” пра пабаденства Францішка і св. Пія Х


RealAudioMP3 На падабенства паміж папам Францішкам і св. Піем Х звяртае ўвагу сённяшняя “L’Osservatore Romano”. У артыкуле пад загалоўкам “Адзіны пробашч, які стаў Папам”, адзначаецца, што абодва Пантыфікі паходзілі перыферый і з небагатых сем’яў, лічыліся “чужымі” у Рымскай курыі, не прымалі касцёльнага трыўмфалізма, велі просты лад жыцця і аддавалі перавагу душпастрыскаму стылю у служэнні Біскупа Рыма. Да гэтых падабенстваў трэба дадаць яшчэ выключныя абставіны, якія прывялі да іх абрання на Пасад св. Пятра: у выпадку папы Францішка – адмова яго папярэдніка, а ў выпадку Пія Х – вета Аўстра-Венгерскай Імперыі, накладзенае на асобу кардынала Марыяна Рампола дэль Ціндара – самага верагоднага кандыдата на абрання Папам у той час.

“Абранне чалавека, які на працягу амаль 20-ці гадоў быў пробашчам, ведаў толькі перыферыі Касцёла і быў здольным данесці свае думкі да любога суразмоўцы, было навіной, якая скалыхнула спакойныя ватыканскія ўстоі і зачаравала сучаснікаў”, - піша “L’Osservatore Romano” пра св. Пія Х.

Адзначаецца, што яго пантыфікат прыйшоўся на цяжкі перыяд, у які ён, аднак, здолеў правесці вялікія рэформы ў Касцёле: адмяніў права вета на абранне Пантыфіка, якім карысталіся некаторыя еўрапейскія манархіі, правёў змены ў Рымскай курыі, зацвердзіў Кодэкс Кананічнага права, рэфармаваў сістэму семінарыйнага навучання і літургічную музыку, дазволіў частае прыняцце Святой Камуніі і панізіў да шасці-семі гадоў узрост дзяцей, якім можна было першы раз у жыцці прыступіць да сакрамэнту Эўхарыстыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.