2013-08-21 12:34:32

Святар пра працу ў бедных раёнах Буэнас-Айрэса


RealAudioMP3 “Папа Францішак: са “Святлом веры” на перыферыі жыцця” ,– пад такім дэвізам адбыўся круглы стол у рамках Сустрэчы за мір паміж народамі, якая праходзіць 18-24 жніўня ў італьянскім Рыміні. Падчас дыскусіі сваім жыццёвым і практычным досведам, звязаным з евангелізацыяй у трушчобах Буэнас-Аэрэса, падзяліўся кс. Жазэ Марыя Паўла, блізкі сябра папы Францішка. Ён расказаў, што ў сталіцы Аргентыны ужо на працягу 40 гадоў дзейнічае група святароў, якія жывуць у бараках бедных раёнаў – фавэл. “Мы жывём блізка да людзей і суправаджаем іх у жыцці і працы”, - сказаў ён і дадаў, што іх місія з’яўляецца як духоўнай, так і сацыяльная: дзве гэтыя рэчы ідуць побач. Кс. Паўла падзяліўся, што бачыць у такім жыцці асаблівы спосаб рэалізацыі свайго святарства. “Мы пачалі ў стыле французскіх ксяндзоў-рабочых. А затым самі жыхары фавэл папрасілі святароў пасяліцца ў бараках, каб паміж імі быў ксёндз, як і ва ўсіх іншых раёнах”, - расказаў ён. Святар лічыць такі досвед карысным для самаго сябе, бо бедныя могуць навуць многаму, асабліва калі гаворка ідзе пра веру ў Бога.

Адной з галоўных праблем ён назваў дзейнасць наркагандляроў, бо “фавэлы – гэта месца, якое можна назваць першай ахвярай наркотыкаў”.

Кс. Паўла падзяліўся, што святароў, якія ведалі папу Францішка, да яго абрання на Пасад св. Пятра, не здзіўляе стыль яго паводзінаў. “Тое што ён рабіў у Буэнас-Айрэсе, мы з радасцю бачым, як ён робіць для ўсяго Касцёла”, - сказаў святар. “Мы радуемся, бо думаем, што святар, законніца, свецкія, якія працуюць у рэальнасцях падобных на нашу, маюць Папу, які іх па-сапраўднаму разумее і вядзе”, - падкрэсліў кс. Паўла.








All the contents on this site are copyrighted ©.