21 жніўня папа Францішак
сустрэўся з групай вучняў і выкладчыкаў японскага калегіўма “Seibu Gauken Bunri Junior
High School”, якія прыбылі на экскурсію ў Рым з Токіа. У сустрэчы са Святым Айцом
прынялі ўдел 215 навучэнцаў і 15 іх настаўнікаў. Пантыфік прывітаў гасцей у дворыку
св. Дамаса Апостальскага Палацу ў Ватыкане. Падчас сустрэчы, ён звярнуўся да іх з
карокім, імправізаваным прывітаннем. Папа пажадаў, каб падарожжа японскіх вучняў “было
плённым, таму што знаёміцца з іншымі людзьмі, культурамі, ідзе нам на карысць – дасваляе
расці”.“І чаму так адбываецца? Таму што, калі мы ізаляваныя ў саміх сябе, маем толькі
то, што маем, і не можам узрастаць культурна. А калі ідзем шукаць іншых людзей, іншыя
культуры, спосабы мыслення, рэлігіі, то выходзім па-за саміх сябе і пачынаем гэта
цудоўнае падарожжа, якое называецца дыялогам”, - падкрэсліў Папа.
Святы Айцец
адзначыў, што дыялог важны, каб чалавек станавіўся больш дарослым, сталым, бо параўнанне
з іншымі людзьмі, культурамі і нават “здаровае параўнанне з іншымі рэлігіямі, дазваляе
расці і сталець”.
Паводле Пантыфіка, каб дыялогу не пераўтвараўся ў спрэчку
трэба быць пакорным. Ён патлумачыў, што пакора – гэта “здольнасць успрымаць іншых
людзей і культуры ў супакоі”. “Здольнасць задаваць разумныя пытанні: “Чаму ты думаеш
так? Чаму гэта культура робіць так?”. Трэба слухаць іншых, а затым размаўляць. Напачатку
слухаць, а затым размаўляць. Гэта пакора”, - сказаў Папа.
Святы Айцец таксама
падкрэсліў, што не можа быць міра без дыялога. “Усе войны, змаганні, усе праблемы
якія не вырашаюцца, якія мы сустракаем узнікаюць з-за адсутнасці дыялога. Калі узнікае
праблема, дыялог прынясе дыялог мір”, - адзначыў ён.
На развітанне Святы Айцец
пажадаў маладым гасцям з Японіі добрага прабывання ў Рыме і паразмаўляў з некаторымі
дзецьмі асабіста.