2013-08-19 12:16:22

Францішак праз “Твітэр”: нельга быць хрысціянамі напалову


RealAudioMP3 “Мы не можам быць хрысціянамі напалову. Калі Хрыстус прысутны ў нашым жыцці, Ён прысутны ва ўсім, што робім”. 19 жніўня з такімі словамі папа Францішак звярнуўся да вернікаў праз свой акаунт у “Твітэры”. Тэма радыкальнай вернасці Езусу прысутнічала таксама ў кароткім разважанні, якое Святы Айцец скіраваў перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 18 жніўня. Між іншым, Папа адзначыў, што “вера не з’яўляецца дэкаратыўнай, арнаментальнай рэччу”, “а жыць верай не азначае ўпрыгожыць жыццё невялікай колькасцю рэлігіі, як торт, які ўпрыгожваецца крэмам”. “Не! – сцвердзіў Пантыфік, – Вера не такая! Яна заключаецца ў выбары Бога ў якасці базавага жыццёвага крытэрыя”.

Агульная колькасць чытачоў акаўнта @pontifex дасягнула 8,7 млн. чалавек. Самымі папулярнымі з яго 9 старонак застаюцца іспанамоўная і англамоўная. 19 жніўня, мяжу ў 1 млн. перакрочыла італамоўная версія твітэр-акаўнта Пантыфіка.









All the contents on this site are copyrighted ©.