2013-08-19 16:42:47

Кардынал Сандры: рэлігійныя пытанні не вырашаюцца сілай


RealAudioMP3 Напады на хрысціянскія святыні ў Егіпце асудзіў кардынал Леанарда Сандры, прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё 19 жніўня, пурпурат адзначыў, што разбурэнне цэркваў “непрымальнае”, у першую чаргу таму, што “асабліва католікі, з’яўляюцца меншасцю”. “Адраджэнне дзяржавы павінна адбывацца пры павазе да чалавечай асобы, пры ўзаемнай павазе паміж усімі рэлігіямі, пры павазе да рэлігійнай свабоды”, - адзначыў ён. Кардынал Сандры, падкрэсліў, што ніякая рэлігія, не можа стаць імпульсам да вайны і насілля. “Ніколі нельга выкарыстоўваць сілу, насілле, тэрарызм ці вайсковую ўладу, каб вырашыць пытанні звязаныя з верай. Мы павінны ўсведамляць, што запаведзь Бога любіць адно аднаго, тычыцца ўсіх, як мусульман, так і хрысціян”, - сказаў пурпурат.








All the contents on this site are copyrighted ©.