2013-08-19 14:00:00

Бэнэдыкт XVI наведаў Кастэль-Гандольфа


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI здзейсніў кароткі візіт у Кастэль-Гандольфа. 18 жніўня Папа на пенсіі вырашыў правесці ў летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў, якая знаходзіцца ў 40 км ад Вечнага горада. Бэнэдыкт XVI прыбыў сюды ў суправаджэнні трох сваіх памочнікаў. Ён здзейсніў прагулку па Папскіх садах, падчас якой памаліўся на ружанцы. Затым праслухаў кароткі фартэпіянны канцэрт класічнай музыкі. Візіт працягваўся каля 3 гадзін. Пасля яго заканчэння Бэнэдыкт XVI вярнуўся ў Ватыкан.








All the contents on this site are copyrighted ©.