2013-08-19 15:17:44

Асізі ў чаканні візіту папы Францішка


RealAudioMP3 Больш за 1000 розных СМІ з усяго свету падалі заяўку на асвячэнне візіту папы Францішка ў Асізі, які адбудзецца 4 кастрычніка, піша італьянскае выданне “Corriere dell’ Umbria”. Пантыфік прыбудзе на радзіму св. Францішка, каб прыняць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды яго літургічнага ўспаміну. Візіт Папы прыцягне рэкордную для Асізі колькасць пілігрымаў: чакаецца, што прыбудзе каля 300 тыс. чалавек, з якіх каля 30 тыс. спыняцца у самім горадзе. Паводле мясцовых уладаў, акрамя італьянцаў, чакаецца вялікая колькасць вернікаў з ЗША і Паўднёвай Амерыкі.








All the contents on this site are copyrighted ©.