Ватыканскі іерарх: Папа супрацьстаіць абыякавасці ў грамадстве
Папа сваімі словамі
закранае асновы “сучаснай культуры абыякасці і адходаў, якая робіць горкім жыццё ўсіх”.
Так старшыня Папскай рады па справах сем’і арцыбіскуп Вінчэнца Палья пракаментаваў
апошняе твіт-паведамленне Святога Айца, якое было апублікавана 17 жніўня. У ім Пантыфік
напісаў: “Мы не можам спакойна спаць пакуль дзеці паміраюць ад голада, а пажылыя не
атрымліваюць медыцынскай дапамогі”. Паводле іерарха, у навучанні Папы моцна прасочваецца
заклік да супрацоўніцтва паміж пакаленнямі, бо зараз складаецца ўражанне, што кожнае
з іх “пакінута самаму сабе”. “Грамадства якое падкрэслівае “я” і адмаўляе “мы” жудаснае,
таму што стварае не толькі абыякавасць, але і жорсткасць. Вось чаму сувязь паміж пакаленнямі
– гэта умова для развіцця, сустрэчы, больш мірнага і спакойнага жыцця. Гэты твіт на
самой справе з’яўляецца вакном раскрытым на грамадства. Ён заклікае з увагай глядзець
на ўвесь жыццёвы цыкл, на тое, што ўсе мы з’яўляемся пакліканымі жыць у спакоі, міры,
але і ў клопаце пра іншых”, - сказаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё іерарх.