Папа Францішак працягвае
“з узрастастаючай заклапочанасцю сачыць за цяжкімі навінамі, якія прыходзяць з Егіпта
і моліцца, каб спынілася насілле і бакі выбралі шлях дыялога і прымірэння”. Пра гэта
паведаміў віцэ-кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы а. Чыра Бэнэдыктыні. 15 жніўня,
ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, перад малітвай “Анёл Панскі”,
Папа ўжо звярнуўся з заклікам аб міры ў гэтай паўночнаафрыканскай краіне. “Я хачу
запэўніць у маёй малітве усіх ахвяраў і іх бліжніх, параненых і тых хто пакутуе. Памолімся
разам за мір, за дыялог, наступленне згоды у гэтай дарагой мне зямлі і ва ўсім свеце”,
- сказаў тады Папа.