2013-08-17 12:36:32

Святы Айцец спачувае ў сувязі з трагедыяй на Філіпінах


RealAudioMP3 Папа Францішак выразіў свой глыбокі боль “з прычыны трагічнай гібелі людзей”, у выніку сутыкнення пасажырскага парома “Сант Томас Аквінас” з грузавым суднам, каля філіпінскага вострава Себу. Трагедыя здарылася раніцай 16 жніўня. Праз поўгадзіны пасля сутыкнення пасажырскі паром затануў. Па папярэдніх дадзеных загінула па меншай меры 35 чалавек. Аб лёсе больш чым 200 ахвяраў здарэння пакуль не вядома нічога. Каля 600 чалавек былі выратаваны. У сваёй тэлеграме скіраванай за подпісам кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ, Святы Айцец запэўніў “у сваёй блізкасці ў малітве і даверыў ахвяраў любячай міласэрнасці Усемагутнага Бога просячы аб сілах і боскім суцяшэнні для смуткуючых сем’яў, параненых і тых, хто задзейнічаны ў выратавальных працах”. Філіпіны з’яўляюцца архіпелагам у які уваходзяць каля 7 тыс. астравоў. Самым распаўсюджаным спосабам перамяшчэння паміж імі з’яўляюцца пасыжырскія паромы, таму падобныя трагічныя катастрофы задараліся і ў мінулым. Самая страшная адбылася ў 1987 г. каля Манілы. Тады загінула каля 4,3 тыс. чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.