2013-08-17 12:02:28

Папа прызначыў пасланніка на ўрачыстасці ў Германіі


RealAudioMP3 17 жніўня папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Кёльнскага кардынала Ёахіма Майснера, сваім пасланнікам на ўрачыстасці ў нямецкім Ксантэне. 13 кастрычніка, у гэтым горадзе на захадзе Германіі, будзе адзначацца 750-годдзе закладкі вуглавога каменя катэдральнага касцёла св. Віктара. Будаўніцтва гэтага храму пачалося ў 1263 г. на месцы пахавання салдата Фіваідскага легіёна Віктара, які быў казнён за адмову прынесці ахвяру язычніцкім бажкам. Гэта здарылася ў IV ст. Незадоўга пасля яго гібелі, над яго магілай была пабудавана капліца, а затым і вялікі касцёл, які некалькі разоў перабудоўваўся. Месца пахавання св. Віктара сярод мясцовых жыхароў называлася “святыняй”, што па-лацінску гучыць як “sanctos”. Гэта абумовіла назву горада, якія узнік вакол яго – Ксантэн.








All the contents on this site are copyrighted ©.