2013-08-17 12:01:59

В’етнам: душпастрыскі візіт прадстаўніка Папы


RealAudioMP3 В’етнамскія католікі, хоць і з’яўляюцца меншасцю ў краіне, але могуць значна паўплываць на яе развіццё, спрыяўючы “сапраўднай рэлігійнай свабодзе і сумленнасці”. Такога меркавання прытрымліваецца папскі прадстаўнік для гэтай азіяцкай краіны арцыбіскуп Леапольда Джырэллі. Іерарх сустрэўся з мясцовымі католікамі ў рамках душпастырскага візіту, які здзейсніў 10-12 жніўня. У інтэрв’ю агенцтву “Asianews” ён падзяліўся, што ўбачыў вялікі энтузіязм з боку вернікаў і, у сваю чаргу, заклікаў іх маліцца і займацца дабрачыннай дзейнасцю, “наследуючы прыклада Абрагама, які адгукнуўся на пакліканне Бога”. Між іншым, арцыбіскуп Джырэллі наведаў месца мучаніцкай смерці місіянераў – св. Пітэра Дона Кон Кві і св. Эмануэля Ле Ван Пунга, якія прынеслі хрысціянтва на в’етнамскія землі, дзе сёння вызнаўцы каталіцтва складаюць каля 10% насельніцтва. Прадстаўнік Папы выказаў сваё захапленне з прычыны развіцця асягнутага мясцовай каталіцкай супольнасцю.








All the contents on this site are copyrighted ©.