Заклік папы Францішка
да малітвы аб супакоі ў Егіпце, знайшоў шырокі водгук сярод верніках розных канфесій
і рэлігій у гэтай краіне, расказаў прэс-сакратар Канферэнцыі Біскупаў Егіпта кс. Рафік
Грэйшэ ў інтэрв’ю Ватыканскаму радыё, каментуючы рэакцыю на словы Святога Айца прамоўленыя
15 жніўня перад малітвай “Анёл Панскі”. Між іншым Папа адзначыў, што хоча запэўніць
у сваёй малітве ўсіх ахвяраў канфлікту і іх блізкіх, параненых і тых хто пакутуе.
“Памолімся разам за мір, за дыялог, наступленне згоды у гэтай дарагой мне зямлі і
ва ўсім свеце”, - сказаў Францішак.
Паводле кс. Грэйшэ словы Пантыфіка былі
распаўсюджаны праз сайты, блогі, газеты не толькі католікамі, але таксама праваслаўнымі
і мусульманамі. “Усе нібыта чакалі, калі Папа прамовіць гэтыя словы”, - сказаў ён.
Святар дадаў, што асабліва католікі адчулі блізасць Святога Айца, яго малітву за ніх
і імкненне даць надзею. “А ў гэтым мы па-сапраўднаму маем патрэбу”, - падкрэсліў ён.
Паводле
прадстаўніка егіпецкага епіскапату, прымірэнне паміж канфрантуючымі бакамі дасягнуць
будзе складана, тым больш, што “Браты мусульмане” не клапоцяцца пра пошук палітычнага
вырашэння канфлікту. “Людзі хочуць міру ў Егіпце, у той час, як адна маленькая група
распаўсюджвае насілле і страх паўсюль, у маленькіх вёсках верхняга Егіпту”, - сказаў
кс. Грэйшэ.