2013-08-16 11:07:43

Егіпет: пашкоджана каля 20 хрысціянскіх храмаў


RealAudioMP3 Каля 20 хрысціянскіх святынь былі пашкоджаны ісламістамі ў Егіпце. Пра гэта расказаў Ватыканскаму радыё біскуп Асьюта Кірылас Вільям. Гаворачы пра сітуацыю у цэнтральнай частцы краіны, таксама ахопленую пратэстамі прыхільнікаў зрынутага Прэзідэнта Мухамеда Мурсі, іерарх расказаў, што тут пераследу падвяргаюцца хрысціяне. Паводле біскупа Вільяма, пратэстуючыя, якія выйшлі на вуліцы, выкрыквалі лозунгі не толькі супраць новых уладаў і паліцыі, але таксама і супраць хрысціян. Імі былі падпалены некалькі касцёлаў, сярод якіх францішканскі манастыр у Асьюрце. Пратэстуючыя ўварваліся на тэрыторыю кляштара, падпалілі машыны, якія стаялі ў двары, краму з сувенірамі, а затым учынілі беспарадак у касцёле, скінулі на падлогу табернакулюм. Пасля гэтага яны падпалілі святыню і памяшканні якія знаходзіліся побач.

Біскуп Вільям адзначыў, што ў Асьюце пацярпелі не толькі каталіцкія касцёлы, але таксама праваслаўная царквы св. Георгія, і некалькі пратэстанскіх храмаў. “Я даведаўся, што за горадам, у прадмесці Абнуб, быў цалкам спалены праваслаўны катэдральны сабор”, - сказаў іерарх. Ён адзначыў, што спробе ісламістаў уварвацца ў жаночы каталіцкі кляштар перашкодзілі мясцовыя жыхары. Гаворачы пра сітуацыю хрысціянскага насельніцтва краіны, біскуп Вільям адзначыў, што канешне, яны засмучаны, але працягваюць давяраць Пану, вераць у яго абарону, Провід і шмат моляцца. “Калі мы хрысціяне павінны дорага заплаціць за волю егіпецкага народа, за свабоду, дэмакратыю, сучасную дзяржаву – то мы заплацім. І зробім гэтага для нашай радзімы – Егіпта. Будынкі можна аднавіць, але свабода нашмат важнейшая за іх”, - сказаў егіпецкі іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.