2013-08-15 13:11:17

Францішак заклікаў маліцца аб міры ў Егіпце


RealAudioMP3 Святы Айцец заклапочаны сітуацыяй у Егіпце, адкуль “нажаль прыходзяць балючыя навіны”. Пра гэта папа Францішак сказаў перад малітвай “Анёл Панскі” у Кастэль-Гандольфа 15 жніўня. Пантыфік запэўніў ахвяраў канфлікту і іх блізкіх у сваёй малітве, а таксама заклікаў сабраных на плошчы перад Апостальскім палацам памаліцца аб міры. “Я хачу запэўніць у маёй малітве усіх ахвяраў і іх бліжніх, параненых і тых хто пакутуе. Памолімся разам за мір, за дыялог, наступленне згоды у гэтай дарагой мне зямлі і ва ўсім свеце. Марыя, Валадарка Супакою маліся за нас. Скажам усе разам: Марыя, Валадарка супакою, маліся за нас”. Пасля малітвы “Анёл Панскі” і абеду, Папа ў прыватнай форме наведаў парафіяльны касцёл у Кастэль-Гандольфа.








All the contents on this site are copyrighted ©.