2013-08-15 14:37:22

Папа праз “Твітэр”: Марыя, вядзі нас дарогай, што ідзе на Неба


RealAudioMP3 15 жніўня, пасля заканчэння Эўхарыстыі і малітвы “Анёл Панскі” на цэнтральнай плошчы ў Кастэль Гандольфа, папа Францішак скіраваў да вернікаў новае твіт-паведамленне. У ім Святы Айцец працягнуў разважанне аб таямніцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якая сёння адзначаецца ў Касцёле. Папа напісаў: “Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных, і вядзі нас дарогай, што ідзе на Неба”. Твітэр акаўнт Святога Айца @pontifex налічвае больш за 8 млн. чытачоў. Ён дзейнічае на 9 мовах, у тым ліку лацінскай і арабскай.







All the contents on this site are copyrighted ©.