2013-08-15 13:01:17

Папа да законніц: калі св. Пётр закрые дзверы на Неба, Марыя іх адкрые


RealAudioMP3 Жыць у прастаце і шукаць самага грунтоўнага, заклікаў папа Францішак законніц з жаночай галіны францішканскага ордэну 15 жніўня. Папа прыбыў у кляштар кларысак ў Кастэль-Гандольфа перад св. Імшой, якую цэлебраваў на цэнтральнай плошчы горада. Сустрэча насіла прыватны характар і працягвалася каля 45 хвілін. Настаяцельніца кляштару, маці Марыя Асунта Фока, у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё расказала, што Папа папрасіў законніц глыбока перажываць сваё пакліканне, застаючыся вернымі харызмату ордэна – гэта значыць жыць у прастаце і беднасці, шукаючы самае важнае і адчуваючы сябе сёстрамі. “Ён заклікаў монца жыць адносінамі, якія грунтуюцца на любові Пана”, - сказала маці Марыя Фока. Яна адзначыла, што Папа вельмі глыбокі чалавек, хоць і прамаўляе простымі словамі. Паводле законніцы, словы Святога Айца прынеслі радасць і ўмацавалі ў больш аўтэнтычным жыцці іх пакліканнем.

Іншая ўдзельніца сустрэчы, сястра Марыя Канчэта распавяла, што Папа быў вельмі спакойным: здавалася, што яго нічога не турбавала і ён не меў важных спраў. Падчас сустрэчы з законніцамі ён размаўляў пра Марыю і таямніцу Унебаўзяцця. Між іншым, Францішак распавёў гісторыю, якой развесяліў прысутных. Папа адзначыў, што Марыя стаіць побач з брамай, якая вядзе ў Рай; канешне, св. Пётр не ўсім адкрывае гэтыя дзверы і з-за гэта Марыя пакутуе, аднак застаецца там. Калі наступае ноч, св. Пётр уходзіць і ніхто нічога не бачыць, Марыя адкрывае гэтыя дзверы і дазваляе увайсці ўсім. Паводле Папы, гэта гісторыя, нагадвае пра місію, якую выконваюць у свеце кляўзуровыя законніцы – яны схаваны ад свету, многія нават не ведаюць пра іх існаванне праходзячы побач з кляштарамі, аднак яны знаходзяцца там і ў маўчанні і цемры выконваюць сваю місію – адкрываюць дзверы ў Рай для ўсяго чалавецтва, для усіх людзей, нават якіх не ведаюць і якія не атрымалі дару веры. “Адкрыць гэтыя дзверы; вярнуць давер, надзею. Ніхто пра нас не ведае, але гэта не важна. Пра гэта ведае Бог і Марыя”, - сказала законніца пра сваю місію.








All the contents on this site are copyrighted ©.