2013-08-14 14:19:09

Трэнер італьянскай зборнай па футболе: футбалісты павінны даваць добры прыклад


RealAudioMP3 Напярэдадні таварыскага матчу паміж зборнымі Італіі і Аргентыны, які пройдзе на рымскім стадыёне 14 жніўня ў гонар папы Францішка, сваімі думкамі аб падзеі падзяліўся галоўны трэнер італьянскай каманды Чэзарэ Прандэлі. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё ён расказаў, што з самага пачатку ўбачыў “вялікую чалавечнасць” Папы. Паводле яго, перад абліччам пануючага сёння крызісу, які таксама закрануў спартыўны свет, змены залежаць ад паводзінаў людзей. Прандэлі перакананы, што члены нацыяльнай зборнай павінна асабліва яскрава сведчыць аб пэўнага кшталту паводзінах. Ён адзначыў, што пачатак футбольнага сезону характарызваўся палемікамі і накалам “жарсцяў”, але зараз каманды хочуць прапанаваць гледачам прыемную і годную гульню на якой можна будзе ўбачыць вялікую павагу паміж супернікамі.

З прыходам Чэзарэ Прандэлі у нацыянальную зборную Італіі ў 2010 г., каманда актыўна ўключылася ў сацыяльную дзейнасць. Футбалісты прынялі удзел у кампаніі супраць арганізаванай злачыннасці, сустракаліся з жыхарамі рэгіёнаў пацярпеўшых у выніку землятрусаў. Трэнер падзяліўся, што члены зборнай адкрыты на пабоднага кшталту ініцыятывы і разумеюць іх каштоўнасць.








All the contents on this site are copyrighted ©.