Біскуп: ў Кастэль-Гандольфа Папа дапаможа глядзець па-за тое, што бачна
Каля 12 тыс. вернікаў
прыме ўдзел ў св. Імшы з папам Францішкам ва ўрачыстасць Унебаўзяцца Найсвяцейшай
Панны Марыі 15 жніўня ў Кастэль-Гандольфа. Пра гэта расказаў Ватыканскаму радыё біскуп
Альбана, дыяцэзіі на тэрыторыі якой знаходзіцца рэзідэнцыя Рымскіх Пантыфікаў, Марчэла
Сэмерана. Паводле іерарха мясцовыя вернікі з нецярпеннем чакаюць прыезду Святога Айца
і з радасцю ўспамінаюць візіт Пантыфіка здзейснены ў Кастэль-Гандольфа месяц таму.
“Папа дапаможа нам глядзець па-за тое, што бачна і “па-за” тое, куды мы ідзем па ўласным
жаданні. Унебаўзяцце – гэта таямніца Панны, узнятай на Неба, якое азначае гарызонт
за які нас вядзе любоў Божая і ў якую уводзіць”, - сказаў біскуп Сэмерана і дадаў,
што “унебаўзяцце” азначае, што мы не сваімі сіламі ідзем на Неба, але нас туды уздымае
любоў Хрыста.
Гаворачы пра асаблівасці візіту Святога Айца, іерарх адзначыў,
што Эўхарыстыя будзе цэлебравацца не ў парафіяльным касцёле, але на плошчы перад ім.
Так рабіў ужо Павел VI, падчас свайго візіту ў Кастэль-Гандольфа ў 1963 г., з прычыны
рэстаўрацыйных прац, што праходзілі ў святыні. Паводле біскупа Сэмерана, цэлебрацыя
св. Імшы на плошчы дазволіць большай колькасці вернікаў прыняць удзел у Эўхарыстыі.