2013-08-11 11:00:45

Касцёл на Кубе за добрыя адносіны краіны з ЗША


RealAudioMP3 Касцёл на Кубе заклікае да паляпшэння адносін гэтай краіны са Злучанымі Штатамі. Артыкул на гэту тэму з’явіўся ў часопісе “Espacio Laical”, які належыць Гаванскай архідыяцэзіі. У ім адзначаецца, што ад стану амерыкана-кубінскіх адносін залежыць развіццё астраўной дзяржавы. “Клопат аб суверэнітэце не прымусіць нас адмовіцца ад карысці, якую можа прынесці кубінцам нармалізацыя адносін са Злучанымі Штатамі. Наадварот, мы пакліканы дасягнуць палітычную карысць, пазбягаючы звязаных з гэтым рызык”, - гаворыцца ў артыкуле.

Рэдакцыя каталіцкага часопіса шкадуе аб тым, што Вашынгтон па-ранейшаму лічыць Кубу краінай, якая падтрымлівае тэрарызм. Гэта мае на мэце апраўдаць варожую палітыку ЗША ў адносінах да суседа. Аднак, гэта не павінна перашкаджаць Кубе праводзіць больш актыўную знешнюю палітыку ў рэгіёне. Аўтары таксама заклікаюць улады ў Гаване да большай інтэграцыі з Лацінскай Амерыкай праз рэгіянальныя арганізацыі, што будзе дапаўняць адносіны са Злучанымі Штатамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.