2013-08-08 10:25:38

Францішак заклікаў аргентынцаў да салідарнасці з самымі беднымі


RealAudioMP3 Папа Францішак прывітаў аргентынскіх католікаў, якія прымуць удзел у зборы ахвяраванняў на патрэбы бедных, што пройдзе 8 верасня. Арганізатарам ініцыятывы з’яўляецца мясцовы епіскапат, а яе сёлетнім дэвізам словы “Давяраем Тваёй дапамозе”. Збор сродкаў пройдзе на нацыянальным узроўні. У пасланні скіраваным ад імя кардынала Дзяржсакратара Тарчызіо Бэртонэ, Папа падтрымаў усіх, хто хоча ўключыцца ў гэту інціыятыву хрысціянскай салідарнасці, “натхнянай вераў ў Бога, які сам падарыў нам усё”. З нагоды нацыянальнага збору ахвяраванняў, Францішак заклікаў аргентынцаў “усё больш станавіцца падобнымі да Хрыста, умацоўваючы сяброўства з Ім праз малітву і ўдзел у сакрамэнтах”. Гэта, на думку Святога Айца, дапаможа знайсці сілы, каб “бесперапынна аказваць каштоўнае служэнне і падтрымліваць найбольш патрабуючых, асабліва самых бедных”.

Падчас нацыянальнага збору ахвяраванняў у мінулым годзе, аргентынскія католікі сабралі каля 3 млн. долараў. Дзякуючы гэтым грошам былі рэалізаваны шматлікія праекты на карысць насельніцтва самых бедных рэгіёнаў краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.