Кс. Ламбардзі пра асаблівасці апошняга Апостальскага ліста Папы
Кс. Фэдэрыка Ламбардзі
адзначыў, што Апостальскі ліст папы Францішка адносна барацьбы з фінансавымі злачынствамі,
апублікаваны 8 жніўня, тычыцца ўдасканалення і больш глыбокага ўключэння Апостальскай
Сталіцы і горада-дзяржавы Ватыкан у міжнародную сістэму кантроля і бяспекі ў фінансава-эканамічнай
дзейнасці. Паводле кіраўніка Залы Друку Святога Пасаду, у гэтай сферы, у сённяшнім
свеце існуюць вялікія рызыкі звязаныя з незаконным выкарыстаннем фінансавых прыладаў.
“Гаворка ідзе пра барацьбу з адмываннем грошай (...), барацьбу супраць фінансавання
тэрарызма і іншай крымінальнай дзейнасцю”, - сказаў езуіт.
Кс. Ламбардзі адзначыў,
што важным пунктам новага Апостальскага ліста папы Францішка з’яўляецца пашырэнне
кампетэнцый Аддзела фінансавай інфармацыі, а менавета даверанае гэтаму органу ажыцяўленне
“строгага кантролю” за працай ватыканскіх структур, якія звязаны з фінансавай дзейнасцю.
Менавіта пра неабходнасць такой працы гаварылі эксперты “Moneyval”.
Паводле
кіраўніка Залы Друку, Апостальская Сталіца і Ватыкан імкнуцца да самых высокіх стандартаў
у дадзенай сферы, каб адпавядаць патрэбам міжнароднай супольнасці, звязаным з клопатам
аб законнасці і міры.