2013-08-05 12:28:41

У Маскоўскім Патрыярхаце выказаліся аб праваслаўна-каталіцкіх адносінах


RealAudioMP3 У Маскоўскім Патрыярхаце выказалі надзею на лепшае супрацоўніцтва ў рамках Змешанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Рымска-Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой. Па словах Мітрапаліта Іларыёна яе працы не вядуць да лепшага разумення адрозненняў, якія захоўваюцца паміж двума Цэрквамі. У інтэрв’ю нямецкаму інфармацыйнаму агенцтву “KNA” старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Патрыярхата сказаў, што гэтыя адрозненні сціраюцца, і ствараецца ўражанне, што іх няма. Між тым, “калі мы дзейнічаем так, як быццам не існуе ніякіх адрозненняў або яны нязначныя, калі спрабуем прадставіць багаслоўскія традыцыі нашых Цэркваў як максімальна блізкія – мы падманваем саміх сябе”, - лічыць праваслаўны іерарх.

Мітрапаліт Іларыён перакананы, што тэалагічны дыялог павінен старанна вызначыць адрозненні паміж дзвюма канфесіямі. Затым дзве Цэрквы павінны дапамагчы адна адной зразумець логіку развіцця шматвяковай тэалагічнай традыцыі. Наўрад ці, лічыць іерарх, Праваслаўная Царква або Каталіцкі Касцёл адмовяцца ад сваіх традыцый і разумення свайго служэння, якія развіваліся на працягу стагоддзяў. Ён дадаў, што бачыць “пазітыўную дынаміку” у праваслаўна-каталіцкіх адносінах ад пантыфікату Бэнэдыкта XVI, калі дылог паміж двума Цэрквамі значна палепшыўся. Ён лічыць, што і “папа Францішак глядзіць на Праваслаўную Царкву з любоўю і павагай”, і што будзе знойдзена “агульная мова” у адносінах.

Некалькі разоў на працягу года Мітрапаліт Іларыён выказваў надзею на развіццё праваслаўна-каталіцкага супрацоўніцтва падчас пантыфікату Францішка, у тым ліку ў захаванні хрысціянскіх каштоўнасцяў у грамадстве і абароне хрысціян у свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.