2013-08-04 13:06:25

Прыёр супольнасці “Тэзэ”: мір на планеце пачынаецца ў сэрцах


RealAudioMP3 “Мір на планеце пачынаецца ў сэрцах”, - лічыць прыёр экуменічнай супольнасці з Тэзэ брат Алоіз Лазэр. На яго думку, пошук міру “запрашае нас да ўнутранай барацьбы, каб жыць з прыміраным сэрцам”. “Кожны можа зрабіць свой унёсак у будучыню міра, ставячы ў цэнтр уласнага жыцця братэрства”, - так, ў інтэрв’ю агенцтву “SIR”, прыёр пракаментаваў тэму будучага Сусветнага дня супакою – “Братэрства, фундамент і шлях да міру”. Яе, некалькі дзён таму абвясціў папа Францішак. Паводле брата Алоіза, вялікае значэнне для будучыні міра маюць моладзевыя сустрэчы, падчас якіх юнакі і дзяўчаты праз гасціннасць, вучацца быць прыладамі супакою. “Моладзевыя форумы, як напрыклад Сусветныя дні моладзі ці сустрэчы, якія наша супольнасць арганізуе ў розных гарадах, паказваюць, што гасціннасць можа быць жэстам, праз які ўсе могуць стаць носьбітамі супакою ў грамадстве”, - падкрэсліў ён.

Прыёр нагадаў, што падчас падобных мерапрыемстваў многія сем’і адкрываюць свае дзверы для невядомых юнакоў і дзяўчат, якія часта нават не размаўляюць на іх мове – і гэта адбываецца ў перыяд калі ўсе навокал баяцца замежнікаў. Паводле брата Алоіза, падобныя ўчынкі – гэта крок наперад у наступленні паўсюднага міра.








All the contents on this site are copyrighted ©.