2013-08-04 11:29:30

Ватыканская дыкастэрыя заклапочана лёсам выкрадзенага ў Сірыі святара


RealAudioMP3 Салідарнасць з усімі езуітамі, у сувязі з адсутнасцю навін пра лёс іх сабрата, кс. Паўла Даль Оліё, выкрадзенага ў Сірыі некалькі дзён таму, выразіла Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. 3 жніўня гэтай ватыканскай дыкастэрыяй было распаўсюджана паведамленне, у якім таксама выражаецца заклапочанасць лёсам двух біскупаў і двух святароў выкрадзеных некалькі месяцаў таму ў гэтай блізкаўсходняй краіне ахопленай вайной. “Кардынал прэфект, Леанарда Сандры, разам з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, у сітуацыі невядомасці адносна лёсу айца Паўла Даль Оліё, выражае генеральнаму настаяцелю і ўсім законнікам Таварыства Езуса сваю блізасць у малітве”, - гаворыцца ў паведамленні. Таксама адзначаецца, што дыкастэрыя, разам з Цэрквамі рэгіёна, памятае пра “абсалютнае маўчанне” аб лёсе двух біскупаў і двух святароў выкрадзеных некалькі месяцаў таму, а таксама многіх іншых, сірыйцаў і замежнікаў, якія знаходзяцца ў падобнай балючай сітуацыі. Паслання завяршаецца малітвай аб закончэнні вайны і наступленні міру ў Сіры і на ўсім Блізкім Усходзе.








All the contents on this site are copyrighted ©.