2013-08-03 12:41:41

Ватыканская газета заклікала італьянскіх палітыкаў не прымаць дэструктыўных рашэнняў


RealAudioMP3 “L’Osservatore Romano” заклікала асноўныя партыі ва ўрадзе Італіі, пасля пацвярджэння прысуду экс-прэм’еру Сільвіа Берлусконі, дзейнічаць разумна ў інтарэсах краіны. Не павінен узнікнуць урадавы крызіс на фоне складанай сітуацыі ў Італіі, гаворыцца ў сённяшнім выданні. Газета цытуе заяву Прэзідэнта Італіі Джорджа Напалітана, паводле якога, барацьба з эканамічным крызісам і павага да незалежных рашэнняў судовай улады павінны праяўляцца ва ўсім. У артыкуле гучыць заклік да Берлусконі і яго “Народнай партыі свабоды” адмовіцца ад любых “дэструктыўных рашэнняў”. Выданне таксама звяртаецца да яго партнёраў па кааліцыі, левай “Дэмакратычнай партыі” і прэм’ер-міністра Энрыка Летта, не злоўжываць рашэннем суда ў якасці зброі для канчатковага знішчэння Берлусконі.

1 жніўня Вярхоўны суд Італіі прызнаў былога прэм’ера вінаватым ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Суддзя пацвердзіў прысуд чатырох гадоў пазбаўлення волі с забаронай займання дзяржаўных пасад. У відэазвароце пасля вынясення прысуду Берлусконі абвясціў, што не сыдзе з палітычнай арэны.







All the contents on this site are copyrighted ©.