Аўстрыйскі кардынал: Папа прынёс свежасць і цяпло ў краіну свайго паходжання
Паўднёвая Амерыка
з’яўляецца для кардынала Крыстафа Шонборна, з касцёльнага пункту гледжання, “кантынентам
надзеі”. Ад гэтага рэгіёну свету “мы можам шмат чакаць. Папа Францішак увасабляе гэту
надзею”, - напісаў арцыбіскуп Венскі ў сваёй аўтарскай калонцы ў астрыйскім выданні
“Heute”. Выбар былога арцыбіскупа аргентынскай сталіцы на Пасад св. Пятра спрыяе росту
цікавасці да краін Паўднёвай Амерыкі з боку многіх, напісаў кардынал Шонборн. Ён сам
выкарыстаў свой водпуск, каб “пазнаёміцца з Касцёлам у Паўднёвай Амерыцы”, наведваючы
чатыры краіны кантыненту. Венскі кардынал распавёў пра “захапляльны вопыт” маладога
Касцёла ў Рыа і Буэнас-Айрэсе, які праз сваю адкрытасць, прастату і радасць веры ўвасабляе
папа Францішак.
Аргентына калісьці была квітнеючай краінай эміграцыі, адзначыў
кардынал Шонборн. Італьянцам, сярод якіх аказаліся і бацькі Пантыфіка, яна дала магчымасць
пазбегнуць крайняй галечы. “Сёння Папа прыносіць свежасць і цяпло назад у краіну свайго
паходжання”, - заўважыў іерарх.
Арцыбіскуп Венскі прымаў удзел у Сусветных
днях моладзі і застанецца ў Паўднёвай Амерыцы яшчэ да 19 жніўня.