2013-08-03 11:08:14

Азіяцкія католікі чакаюць візіту Папы


RealAudioMP3 Сваё задавальненне магчымым візітам Папы ў Азію ў 2014 г. выказалі прадстаўнікі Касцёла ў Шры-Ланцы. “У краіне толькі што скончылася доўгая вайна і візіт Святога Айца стаў бы вельмі важным для народу – а таксама для Азіі”, сказаў Бэнэдыкт Джозэф, дырэктар Цэнтра сацыяльных камунікацый Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў астраўной краіны ў размове з каталіцкім інфармацыйным агенцтвам “AsiaNews”. Матывам для заявы стала прэс-канферэнцыя Папы на борце самалёта падчас вяртання з Рыа-дэ-Жанейра, на якой ён расказаў аб сваіх планах. “Думаю, што існуе магчымасць здзейсніць візіт у Азію, але гэта ў стане разгляду. У Азію трэба паехаць, паколькі папе Бэнэдыкту XVI не хапіла часу здзейсніць падарожжа на гэты кантынент. Ёсць запрашэнне ад Шры-Ланкі і Філіпін”, - паведаміў Пантыфік 29 ліпеня.

Папярэднік Францішка хацеў асабіста прыняць удзел ва ўрачыстай інаўгурацыі міжнароднай праграмы тэалагічных даследаванняў у Шры-Ланцы, стварэнне якой ён калісьці стымуляваў, сказаў Джозэф. “Будаўніцтва цэнтра зараз амаль завершана. Для нас гэта шчаслівая выпадковасць, і калі папа Францішак пажадае прыехаць на інаўгурацыю, мы будзем рады вітаць яго”, - сказаў дырэктар Цэнтра сацыяльных камунікацый.

Тым не менш, інфармацыя пра наведанне Шры-Ланкі яшчэ не дакладная. Мясцовы Касцёл жадае візіту Папы, але ўсё яшчэ існуе шэраг фармальнасцяў. Пакуль няма запрашэння ад уладаў, прызнаўся прадстаўнік епіскапату, і “гэта патрабуе часу”.

Іншай магчымай мэтай азіяцкага падарожжа Святога Айца могуць стаць Філіпіны. Афіцыйнае запрашэнне ў краіну, дзе католікі складаюць большасць, Францішак атрымаў яшчэ ў дзень сваёй інаўгурацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.