Папа праз “Твітэр”: вера не робіць нас пасіўнымі і закрытымі
2 жніўня тэма дыялога
была ўзнята Францішкам не толькі ў пасланні да вызнаўцаў іслама з нагоды заканчэння
месяца Рамадан, але таксама на яго профілі ў “Твітэры”. Святы Айцец скіраваў паведамленне
ў якім адзначыў, што сапраўдная вера вядзе не да закрытасці, але наадварот падштурхоўвае
даваць сведчанне аб ёй і весці дыялог з усімі, незалежна ад іх веравызнання і перакананняў.
Папа напісаў: “Упэўненасць веры не робіць нас пасіўнымі і закрытымі, але кажа ісці
і сведчыць уступаючы ў дыялог з усімі”. Агульная колькасць чытачоў акаўнта @pontifex
набліжаецца да 9 млн. чалавек. За дні Сусветных дзён моладзі да яго далучылася каля
1 млн. інтэрнаўтаў. Паведамленні Папы карыстаюцца вялікай папулярнасцю і імі дзяляцца
тысячы вернікаў.