У Рыме адбудзецца
буйны міжрэлігійны форум пад назвай “Мужнасць надзеі – рэлігіі і культуры ў дыялогу”.
З 29 верасня па 1 кастрычніка 2013 г. сотні лідэраў усіх рэлігій і асоб са свету культуры
і палітыкі, з больш чым 60 краін свету, сустрэнуцца разам у Вечным горадзе, каб зрабіць
яго “сталіцай міру і суіснавання”, гаворыцца ў паведамленні “Супольнасці св. Ігідзія”,
галоўнага арганізатара мерапрыемства. Яно пройдзе ўжо ў 27-ы раз пасля гістарычнага
Дня малітвы ў Асізі ў 1986 г., які ініцыяваў бл. Ян Павел II.
Рымская сустрэча,
як заяўляюць арганізатары, натхнёная духам горада св. Францішка. Падчас яе пераплятаюцца
сяброўства, гуманітарны і культурны дыялог і малітва. Тут рэалізуецца вобраз мірнага
свету і цывілізацыі суіснавання. У заяве гаворыцца, што апошнія гады паказалі наколькі
вялікая сіла духоўных сродкаў для дасягнення сапраўднага міру. Рэлігія змяняе чалавека
знутры, выклікаючы мірнае стаўленне да іншага.
Форум распачнецца пленарным
пасяджэннем у нядзелю 29 верасня. 30 верасня і 1 кастрычніка ў розных месцах Рыма
будуць праходзіць дыскусіі, круглыя сталы, сустрэчы. На заканчэнне міжрэлігійнай сустрэчы
будзе скіраваны Рымскі заклік да міру 2013 года.
“Супольнасць св. Ігідзія”
была заснавана ў 1968 г. як грамадская касцёльная асацыяцыя свецкіх. Яна займаецца
евангелізацыяй і справамі міласэрнасці ў больш чым 70 краінах свету.