2013-08-01 10:30:55

Дакладная статыстыка Сусветных дзён моладзі: 3,7 млн. на заключнай св. Імшы


RealAudioMP3 1 жніўня былі абнародаваны канчатковыя статыстычныя дадзеныя з Сусветных дзён моладзі ў Рыа-дэ-Жанейра, якія праходзілі з 23 па 28 ліпеня. У першы дзень форуму ў яго мерапрыемствах прамалі ўдзел 600 тыс. чалавек, а ў апошні ўжо 3,7 млн. Удзельнікі прыбылі са 175 краін, самая вялікая колькасць, з Бразіліі, Аргентыны, Злучаных Штатаў, Чылі, Італіі, Венесуэлы, Францыі, Парагваю, Перу і Мексікі. 55% ад колькасці зарэгістраваных на Сусветных днях былі жанчыны. 60% удзельнікаў былі ва ўзросце ад 19 да 34 гадоў. Каля 800 творцаў у розных галінах прынялі ўдзел у цэнтральных падзеях форуму. У яго арганізацыі дапамагалі 60 тыс. валанцёраў. Было акрэдытавана 6,5 тыс. журналістаў з 57 краін. Катэхезы вяліся на 25 мовах па ўсім Рыа-дэ-Жанейра. 100 канфесіяналаў было размешчана парку “Боа-Віста” 26 ліпеня. На заключнай Эўхарыстыі св. Камунію прынялі 800 тыс. асоб. Для ўдзелу ў форуме былі зарэгістраваны 644 іерархі, сярод якіх 28 кардыналаў, 7814 святароў і 632 дыяканы.

Міністэрства турызму Бразіліі паведаміла, што сусветны форум меў значны эканамічны эфект для краіны: пілігрымы патрацілі 1,8 млрд. бразільскіх рэалаў (600 млн. еўра). Гарадскія ўлады паведамілі, што на працягу Сусветных дзён моладзі было сабрана 345 тон арганічных адходаў і 45 тон другаснай сыравіны, што менш за 10% ад сабранага ў Рыа-дэ-Жанейра ў сёлетнюю навагоднюю ноч.







All the contents on this site are copyrighted ©.