2013-08-01 10:47:45

Ватыканскі банк выйшаў у інтэрнэт


RealAudioMP3 Падрабязная інфармацыя пра структуру і дзейнасць Інстытута рэлігійных спраў, больш вядомага як Ватыканскі банк, цяпер даступна ў інтэрнэце. 31 ліпеня пачала дзейнічаць інтэрнэт-старонка установы – www.ior.va. Паводле дырэктара банка, Эрнста фон Фрэйберга, рэсурс быў створаны, каб інфармаваць супрацоўнікаў, кліентаў, Касцёл і грамадства аб яго дзейнасці, мэтах і дасягненнях у працэсе рэфармавання. Паводле фінансіста, стварэнне сайта, гэта яшчэ адзін крок на шляху да большай празрыстасці ў фінансавай дзейнасці Каталіцкага Касцёла. Наступным важным этапам стане публікацыя гадавой справаздачы аб дзейнасці ўстановы. На сайце www.ior.va можна пазнаёміцца са стуктурай, статутам і мэтамі Інстытута рэлігійных спраў, спісам паслуг, якія ён аказвае, кіраўніцтвам, колькасцю кліентаў і супрацоўнікаў, асноўнымі фінансавымі лічбамі, дасягненнямі ў працэсе рэфармавання, гісторыяй установы. У спецыяльным раздзеле, прызначыным для СМІ, можна пазнаёміцца з навінамі і паведамленнямі, якія тычацца дзейнасці ўстановы, дакументамі і справаздачамі, у тым ліку складзенымі камітэтам па барацьбе з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызма “Moneyval”.

“Наша заданне заключаецца ў такім кіраванні Інстытутам рэлігійных спраў, каб ён мог адпавядаць усім міжнародным нормам, каб быў Інстытутам “чыстым”, Інстытутам служэння”, - сказаў Эрнст фон Фрэйберг, каментуючы стварэнне сайта, і дадаў, што гэта дазволіць Папе прыняць правільнае рашэнне адносна будучыні гэтай установы і адпаведнай формы яе дзейнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.