2013-08-01 15:07:15

Арцыбіскуп Чэлі аб камунікацыі на экзістэнцыяльных перыферыях


RealAudioMP3 “Сродкі камунікацыі гэта істотная рэальнасць”, якая правакуе “вялікія перамены не толькі на тэхналагічным і культурным узроўнях, але і ў гісторыі Касцёла”,- лічыць арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэлі. Ён звярнуўся да членаў Асацыяцыі каталіцкіх журналістаў краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, якія сабрался ў гэтыя дні ў сталіцы Эквадора Кіта. Яны выпрацуюць асноўныя накірункі дзейнасці на перыяд з 2013 па 2017 гг. Старшыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі падкрэсліў, што журналісты павінны спрыяць “культуры сустрэчы”, бо, нягледзячы на існаванне розных сродкаў камунікацыі, вялікая частка людзей з’яўлецца “больш ізаляванай, чым калі-небудзь” і сустракае вялікія цяжкасці ў “сапраўднай міжперсанальнай камунікацыі”. Іерарх падкрэсліў, што да сённяшняга дня ў многіх месцах існуюць перашкоды для свабоднай камунікацыі, таму хрысціяне павінны заўсёды шукаць законныя шляхі, каб асуджаць несправядлівасць і спрыяць распаўсюджанню праўды.

Арцыбіскуп Чэлі не пакінуў без увагі і патрэбу ў “Хрыстовай камунікацыі на экзістэнцыяльных перыферыях”. Ён нагадаў заклік папы Францішка “не баяцца свабоды, якая паходзіць ад Святога Духа” і “не ісці за моднымі каштоўнасцямі, якія пранапуе дамінуючая культура”.








All the contents on this site are copyrighted ©.